Свет3636

У Расіі выстройваюцца чэргі, каб падпісацца за кандыдата Надзеждзіна

Тэлеканал «Дождь» выставіў ролік, з якога відаць, як у розных гарадах Расіі людзі выстройваюцца ў чэргі, каб падпісацца за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты прадстаўніка партыі «Грамадзянская ініцыятыва» 60-гадовага Барыса Надзеждзіна, які падкрэслівае сваю антываенную пазіцыю.

Барыс Надзеждзін здаўна вядомы сваімі ліберальнымі поглядамі, у свой час быў адным з паплечнікаў Барыса Нямцова. У 2000—2003 гадах быў дэпутатам Дзярждумы ад Саюза правых сіл. 

Прайграўшы чарговыя парламенцкія выбары ў 2003 годзе, ён засяродзіўся на выкладчыцкай дзейнасці ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, але не пакідаў і палітыку. Удзельнічаў у палітычных праектах Міхаіла Хадаркоўскага, Міхаіла Прохарава, Аляксея Кудрына.

Барыс Надзеждзін

У 2012 годзе стаў даверанай асобай лідара «Справядлівай Расіі» Сяргея Міронава на прэзідэнцкіх выбарах, у 2021-м балатаваўся ад гэтай партыі ў Дзярждуму, але не прайшоў. Аднак раней, у 2019 годзе, стаў ад «Справядлівай Расіі» дэпутатам аднаго з маскоўскіх муніцыпальных саветаў і нават узначальваў там партыйную фракцыю, хоць сам у партыю не ўступаў.

У 2023 годзе спрабаваў прабіцца на выбары губернатара Маскоўскай вобласці ад партыі «Грамадзянская ініцыятыва», але не здолеў сабраць неабходную колькасць подпісаў муніцыпальных дэпутатаў. А 23 снежня 2023-га вылучаны ад партыі кандыдатам у прэзідэнты, і ягоная ініцыятыўная група была зарэгістраваная.

За паўгода да гэтага, 7 мая 2023 года, у эфіры федэральнага тэлеканала «НТВ» Надзеждзін сказаў: «Пры цяперашнім палітычным рэжыме нам не свеціць вярнуцца ў Еўропу. Трэба проста выбраць іншае кіраўніцтва краіны, якое спыніць гэтую гісторыю з Украінай».

Для ўдзелу ў выбарах у якасці зарэгістраванага кандыдата па расійскіх законах трэба сабраць подпісы 100 тысяч чалавек.

Каментары36

  • ром
    20.01.2024
    Нужно вооружаться а не в очереди стоять…
    Да еще ботинки снимайте когда на лавку будете вставать))
    Пс..А вот им сложнее..бежать некуда в отличие от невероятных)
  • Пyдж
    20.01.2024
    Добры касплэй беларускіх ідэй ад расейцаў.
    Таксама як бела-блакітна-белы сцяг
    Таксама як гэтая "Дунцова"
    Але нагадаю -- расейскае грамадства хворае, там 80% цемрашальных за забойства ўкраінцаў, астатнія -- "мы за мір, но не всё так однозначно, поможем нашім мальчікам".
    Уся іхняя "апазіцыя" нават нікуды не з'язджае, ўявіце сабе! Максімум, што ім робяць, гэта плашку "інагента". Кандыдаты так званыя, відавочна, фээсбэшныя.
    На ўсю 140 мільённую краіну пару сотняў палітзэкаў, у нас на 8 мільёнаў тым часам афіцыйна паўтары тысячы, а яшчэ колькі не прызнаныя (як мой сусед, які сядзіць за абразу лукашэнкі, а ў спісах яго няма), а колькіх пазвальнялі з працы, а колькі з'ехала. Нацыя літаральна вынішчаецца.
    Таму уся расейская так званая "палітычная барацьба" -- дзіцячы садок ды цырк на дроце, толькі адцягвае ўвагу ад злачынстваў кдбэшна-фээсбэшных рэжымаў ва Ўкраіне і Беларусі. Усе гэтыя лібералы ў белых паліто -- тыя самыя імперцы.

  • Бакунович
    20.01.2024
    Та же история, что была у нас в 20-м году

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць