Спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжа, робячы фэйкавыя анкеты для прэтэндэнтаў на пашпарт Новай Беларусі
У інтэрнэце працягваюць зʼяўляцца сайты, старонкі ў сацыяльных сетках і нават рэклама нібыта ад імя Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі з мэтай збору дадзеных грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжою.
01.02.2024 / 13:18
Прадстаўніцтва па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі заяўляе, што на бягучы момант Абʼяднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Прадстаўніцтва па замежных справах альбо Офіс Святланы Ціханоўскай не складаюць аніякіх спісаў на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта.
Любыя падобныя «зборы» варта лічыць правакацыяй спецслужб рэжыму з мэтай сабраць інфармацыю пра беларусаў па-за межамі краіны да афіцыйных паведамленняў, якія выйдуць адначасова ў сацыяльных сетках:
— Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Беларусі,
— Прадстаўніцтва па замежных справах Кабінета.
Чытайце таксама:
Мяняюцца правілы выдачы віз для беларусаў з картамі паляка
Кавалеўскі расказаў, што цяпер робіцца з «пашпартам новай Беларусі»