Стала вядома, колькі беларусаў адпачылі летась на Мальдывах

Попыт на Мальдыўскія выспы, што ў Індыйскім акіяне, з боку беларускіх турыстаў за мінулы год вырас на 44,5% у параўнанні з 2022-м. У 2023 Мальдывы наведала 5900 беларусаў, вынікае са статыстыкі міграцыйнай службы Рэспублікі.

01.02.2024 / 13:53

Фота з сайта zefirtravel.by

Большасць выбіраюць для адпачынку час з кастрычніка па сакавік. Май-чэрвень — сезон дажджоў, але і гэта нямногіх адпуджвае, паведамляе «Турбізнэс Беларусі».

У студзені першую пазіцыю па турпатоку на Мальдывы занялі расіяне (18,6 тыс.турыстаў). Далей ідуць Італія (18,1 тыс.), Кітай (16,5 тыс.) і Вялікабрытанія (14,6 тыс.).

Індыя, якая лідзіравала ў леташнім рэйтынгу, апусцілася на 5-е месца (14 тыс). Рэзкае скарачэнне колькасці індыйскіх турыстаў на Мальдывах звязана з напружаным становішчам паміж Нью-Дэлі і Мале.

Для параўнання: у Турцыі ў мінулым годзе адпачылі 309 тысяч беларусаў.

Чытайце таксама:

Колькасць беларускіх турыстаў у Турцыі вырасла на траціну, але ў агульнай статыстыцы іх доля мізэрная

Стала вядома, у якіх еўрапейскіх гарадах найбольш небяспечна знаходзіцца

Турцыя, Чарнагорыя, Іспанія: паглядзіце, якія туры можна забраніраваць на лета проста цяпер

Nashaniva.com