Эксперымент з чатырохдзённым працоўным тыднем дабраўся да Нямеччыны
З 1 лютага сотні супрацоўнікаў 45 нямецкіх кампаній будуць працаваць з трыма выходнымі на тыдзень — пры гэтым з поўным захаваннем заробку.
01.02.2024 / 16:23
Фота: Michael Probst / AP
Мэта даследавання — высветліць, ці праўда гэта можа зрабіць супрацоўнікаў не толькі здаравейшымі і шчаслівымі, але і больш прадуктыўнымі, як мяркуюць прафсаюзы, піша Deutsche Welle.
Невясёлы работнікі нятанна абыходзяцца кампаніям, гавораць эксперты. Даследаванне Gallop высветліла, што нізкая ўцягнутасць і працаздольнасць абышлася сусветнай эканоміцы ў 8,1 трыльёна еўра ў 2023 годзе.
Эксперыменты з чатырохдзённым тыднем у ЗША і Канадзе паказалі станоўчыя вынікі — паляпшэнне фізічнага і псіхічнага здароўя, а таксама зніжэнне ўзроўню выгарання.
Па выніках эксперыменту ніводная з кампаній, якія ўдзельнічалі, не планавала вяртацца да пяцідзённага тыдня.
Але ёсць і крытыкі такіх ініцыятыў. На думку міністра фінансаў Крысціяна Лінднера, такі крок паставіць пад пагрозу эканамічны рост і працвітанне Германіі.
Якія менавіта нямецкія фірмы ўдзельнічаюць у эксперыменце, публічна не абвяшчаецца, але вядома, што гэта кампаніі з розных сектараў, 30% з іх базуюцца ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі, 17% — у Бадэн-Вюртэмбергу, 16% — у Баварыі, 6% — у Берліне.
Раней аналагічныя эсперыменты таксама праводзіліся ў Швецыі, Ісландыі, Бельгіі і Партугаліі.
Чытайце таксама:
У ФРГ 200 тысяч пасажыраў сёння не сядуць на свой рэйс праз забастоўку аэрапортаў