Здарэнні88

У Нямеччыне 21-гадовы беларус, перавозячы нелегалаў, пырснуў перцам у твар паліцэйскага. Затрымлівалі з пагоняй

З нелегалаў за незаконную перапраўку ўзялі па 15 тысяч еўра.

Фота: нямецкая паліцыя

У Баварыі затрымалі 21-гадовага беларуса, які вёз у аўтамабілі трох сірыйцаў-нелегалаў. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на паліцыю.

Інцыдэнт адбыўся ў аўторак на трасе B2 недалёка ад населенага пункта Мітэнвальд на мяжы Нямеччыны з Аўстрыяй. Калі аўтамабіль з польскімі нумарамі пад'ехаў да месца кантролю, кіроўца не знізіў хуткасць, праігнараваў сігналы супрацоўніка спыніцца і праскочыў міма. Як пазней распавёў адзін з сірыйцаў, машына здзейсніла манеўр ухілення, з-за чаго яе занесла, так што пасажыры спалохаліся за сваё жыццё.

Тут жа пачаўся пераслед. Убачыўшы хуткую рэакцыю праваахоўнікаў, кіроўца адразу зразумеў, што план прарвацца і з'ехаць не спрацаваў. Прыкладна праз паўкіламетра ён рэзка націснуў на тормаз, выскачыў з машыны і кінуўся ў лес.

Адзін з паліцэйскіх першым дагнаў нашага земляка, але той распыліў яму ў вочы газ з пярцовага балончыка. Уцячы ад пагоні мужчыну не ўдалося. Яго дагналі іншыя вартавыя парадку і надзелі кайданкі.

Тым часам іх калегі заняліся пасажырамі, якія, відавочна, былі ашаломленыя і засталіся ў машыне. Сірыйцаў асобна ад кіроўцы даставілі ў пастарунак Гарміш-Партэнкірхена. Паводле атрыманых звестак, за нелегальнае падарожжа з Сірыі ў Нямеччыну ім давялося заплаціць блізу 15 тысяч еўра на чалавека. Усе трое мужчын ва ўзросце 18, 23 і 28 гадоў падалі прашэнні аб прадастаўленні прытулку. Іх адправілі ў цэнтр першаснага прыёму бежанцаў і перасяленцаў у Мюнхене.

Пацярпелага ад пярцовага газу вартавога парадку на машыне хуткай дапамогі даставілі ў клініку Гарміш-Партэнкірхена для далейшага лячэння вачэй. Ён часова няздольны да службы, але сур'ёзных наступстваў для здароўя не прагназуецца.

У дачыненні да нашага суайчынніка, які мае польскую візу, інспекцыяй горада Розенхайм вядзецца расследаванне. Яго падазраюць у незаконным увозе замежнікаў, супраціве праваахоўнікам і прычыненні цялесных пашкоджанняў. У сераду днём мужчына паўстаў перад акруговым судом Мюнхена.

Суддзя задаволіў хадайніцтва пракурора і распарадзіўся папярэдне змясціць беларуса пад варту. Яго даставілі ў папраўчую ўстанову Мюнхен-Штадэльхайм.

Каментары8

  • ІМЯ
    01.02.2024
    Свалата, якая дапамагае пукіну разбураць Эўропу, а не беларус.
  • Адольфавіч
    01.02.2024
    Беларуская этнічная мафія павінна стаць самай страшэннай у Еўропе. Хлопцу перадайце, каб наступны раз ня меў спраў з хахламі.
  • Адольфавіч
    01.02.2024
    ІМЯ, падаючага -- падапхні...

Цяпер чытаюць

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтамабіль гарыць у раёне вуліцы Нямігі ў Мінску2

Продажы бабруйскага зефіру з паслабляльным эфектам толькі выраслі3

Ксенія Сітнік назвала сына прыгожым і нетыповым для Беларусі імем41

Таўнхаусы за $435 000 ад дзяржзабудоўшчыка амаль размялі за пару дзён5

Ад сёння павінна цалкам запрацаваць сістэма новага ўезду ў ЕС

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»14

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі11

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт4

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць