Кіеў папрасіў Маскву перадаць целы загінулых у катастрофе Іл-76

Але не атрымаў адказу.

02.02.2024 / 08:59

Месца падзення самалёта. Фота: Мінабароны Расіі

«Украіна звярталася і працягвае звяртацца аб перадачы цел. Пакуль расійскі бок на гэта не ідзе. Таму застаецца актуальным патрабаванне нашай дзяржавы аб правядзенні бесстаронняга міжнароднага расследавання не толькі акалічнасцяў падзення самалёта Іл-76, а што на самой справе знаходзілася ўнутры — ці былі там людзі, ці быў там боекамплект, хто там знаходзіўся, акрамя экіпажу», — заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.

Юсаў адзначыў, што статус 65 украінскіх вайскоўцаў, якіх Мінабароны РФ абвясціла загінулымі, не мяняўся — яны да гэтага часу лічацца ваеннапалоннымі.

Расійскі ваенна-транспартны самалёт Іл-76 разбіўся пад Белгародскай вобласцю 24 студзеня. Мінабароны РФ заявіла, што на борту самалёта знаходзіліся 65 украінскіх ваеннапалонных.

Ва Украіне сцвярджалі, што Масква не папярэдзіла аб перавозцы палонных гэтым бортам. СК завёў крымінальную справу аб тэракце, СБУ — аб парушэнні законаў і звычаяў вайны.

Чытайце таксама:

У Кіеве назвалі сапраўдным спіс палонных для абмену ў дзень крушэння Іл-76

Зяленскі пракаментаваў крушэнне Іл-76 у Белгарадскай вобласці

Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сцвярджаюць Расія, Украіна і на якія пытанні пакуль няма адказаў

Nashaniva.com