У Магілёве затрымалі 35-гадовага педафіла
Супрацоўнікі міліцыі высветлілі: летам мужчына на вуліцы пазнаёміўся з 9-гадовай дзяўчынкай і, прапанаваўшы цукерку, завабіў у пад'езд, дзе падвергнуў сэксуальнаму гвалту.
02.02.2024 / 09:59
Таксама вядома аб чатырох ахвярах педафіла ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў. Ён не толькі ўчыняў палавыя злачынствы, але і вырабляў парнаграфічныя матэрыялы з выявай дзяцей.
Заведзеныя крымінальныя справы. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
У міліцыі звяртаюцца да бацькоў з напамінам пра правілы бяспекі для дзяцей.
«Растлумачце, што нельга размаўляць з невядомымі і згаджацца на прапановы кудысьці з імі пайсці ці сесці ў машыну, прымаць падарункі. Пры падазрэнні аб здзяйсненні злачынства ў дачыненні да дзіцяці неадкладна паведаміце аб гэтым у міліцыю», — просяць у міліцыі.
Чытайце таксама:
За сэкс з 13-гадовай затрымалі 20-гадовага і 27-гадовага мінчукоў. Іх паказалі на відэа
Хімічная кастрацыя — як гэта можа працаваць у Беларусі і ці яна эфектыўная? Тлумачыць эксперт
«Найбольш эфектыўны метад карэкцыі». Мінздароўя пракаментавала прымусовае лячэнне педафілаў
Чаму ў Беларусі сталі выкрываць больш педафілаў? Адказвае следчы