Праблему бясконцых затораў каля Калядзічаў збіраюцца нарэшце вырашыць
Падʼязную дарогу да прамысловага вузла Калядзічы ад МКАД-2 пачнуць будаваць у другім паўгоддзі 2024 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Генадзь Любатынскі, пішуць «Мінск-Навіны».
04.02.2024 / 11:28
Фота: petitions.by
Калядзічы — прамысловы і транспартны цэнтр. Шматтонныя машыны, якія выязджаюць на МКАД, ствараюць заторы і праблемы.
— Ужо вызначаны заказчык — Упраўленне капітальнага будаўніцтва «Захад», вядуцца перадпраектныя працы, збіраюцца дакументы. Плануецца ў другім паўгоддзі распачаць будаўніцтва. Гэта будзе двухпалосная дарога, якая стане працягам вуліцы Бабушкіна — уздоўж чыгуначнай лініі вакол Гатава з выездам на другую Мінскую кальцавую аўтамабільную дарогу, — удакладніў Генадзь Любатынскі.
Чытайце таксама:
Актывісты просяць улады Львова назваць вуліцу ў гонар Кастуся Каліноўскага
Колькі ў Беларусі чалавек, якія не прызнаюць пашпарты
«Сынок, пакінь мяне. Ратуй людзей!» Хлопец адкрыў агенцтва аўтарскіх тураў і расказаў, як гэта