Як за год змянілася колькасць ІП у краіне?
За год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася больш чым на 10 тысяч чалавек.
04.02.2024 / 16:37
На 1 студзеня 2023 года ў краіне было 262 697 індывідуальных прадпрымальнікаў. На 1 студзеня 2024 года — ужо 252 482. Такія даныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт.
Атрымліваецца, за год іпэшнікаў стала меней на 10 215 чалавек — гэта амаль 4%.
Такія карцінкі са скарачэннем па ўсіх рэгіёнах. У Мінску, напрыклад, колькасць ІП паменшала на 8%.
Улады тлумачаць гэта тым, што ў сувязі са зменамі ў закон частка былых іпэшнікаў пераходзіць у юрасобы.
Чытайце таксама:
Колькі ІП закрануць змены ў законе аб прадпрымальніцтве
Колькі сплочвае ў бюджэт сярэдні прадпрымальнік
З ліпеня ІП змогуць падаваць у падатковую толькі электронную дэкларацыю. Паслуга не бясплатная