Улады плануюць увесці спіс відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП. Сам спіс пакуль абмяркоўваецца, але Міністэрства эканомікі падлічыла, колькі ІП змены закрануць.

Паводле ацэнак Мінэканомікі, згарнуць бізнэс альбо перааформіцца ў юрыдычную асобу будуць вымушаныя 49 тысяч іпэшнікаў. Раней ведамства меркавала, што рэформа закране 100 тысяч, прыводзіць лічбы Бізнэс-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага.
У ІП, чые віды дзейнасці не трапяць у дазволены пералік, будзе 2-гадовы перыяд, на працягу якога яны змогуць працягваць бізнэс. Далей прыйдзецца зрабіць выбар: спыніць працу альбо стварыць юрыдычную асобу. У другім выпадку прапануюць спрошчаны парадак перарэгістрацыі, які забяспечыць пераход усіх правоў і абавязацельстваў ад індывідуальнага прадпрымальніка да юрыдычнай асобы. Сярод опцый — магчымасць зарэгістраваць фірму па месцы жыхарства або рэгістрацыя без змянення кошту камунальных паслуг, што выплачваюцца ўласнікам жылога памяшкання.
Чакаецца, што праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» будзе разгледжаны Парламентам у верасні ў другім чытанні.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары