Гайдукевіч зноў выставіў у тэлеграм-канал нешта не тое
4.02.2024 / 23:39
Гэтым разам абышлося без парнаграфіі.
Алег Гайдукевіч. Скрыншот з БТ
Сёння ў тэлеграм-канале Алега Гайдукевіча з'явілася выпадковае фота, якое выдалілі праз некалькі секунд. На фота была маладая дзяўчына за сталом.
Ксенія Грузінава. Фота з тэлеграм-канала Алега Гайдукевіча
Гэтай дзяўчынай аказалася рэдактарка сайта касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» Ксенія Грузінава (Сыракваша). У газеце яна працуе з канца 2020 года.
Ксенія Грузінава. Фота: «Укантакце»
У 2022-м Ксенію прызначылі ў моладзевы парламент, які ўзначальвае адыёзны Мікіта Рачылоўскі. Яна ўваходзіць у камісію па інфармацыйнай палітыцы, тэхналогіях і сувязях з грамадскасцю.
Ксенія Грузінава і Мікіта Рачылоўскі. Фота: kostukovichi.gov.by
Акрамя працы, яна выйграла ў конкурсе «Каралева вясна — 2022», які праводзілі ў Касцюковічах. А ў 2023-м удзельнічала ў суботніку, дзе быў Лукашэнка разам з Палінай Шубай.
Таксама летась яе адзначылі падзякай ад УУС Магілёўскага аблвыканкама — за садзеянне органам унутраных спраў.
Чытайце таксама:
У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой
«Памерці за Лукашэнку». Хто такі Мікіта Рачылоўскі, новы твар прапаганды