ЦВК РФ знайшоў 15% «браку» ў падпісных лістах за Барыса Надзеждзіна

Пра тое, што ЦВК Расіі выявіў 15% несапраўдных подпісаў, паведаміў прадстаўнік палітыка Ігар Арцемʼеў.

05.02.2024 / 11:32

«Пасяджэнне камісіі скончылася, забралі дакументы. 15,348% браку, наперадзе 2 бяссонныя ночы. Для траплення ў бюлетэнь неабходна не больш за 5% браку з 60 000 правераных», — піша Арцемʼеў.

Сваё рашэнне па Надзеждзіну ЦВК павінен абвясціць 7 лютага. 

Чытайце таксама:

У Расіі ЦВК знайшоў у подпісах за Надзеждзіна памылкі, якія «выклікаюць здзіўленне»

Каманда Навальнага абвясціла сваю стратэгію на дзень прэзідэнцкіх выбараў

«Каб не зрабіўся расійскай Ціханоўскай». Адміністрацыя прэзідэнта Расіі рэкамендавала не дапускаць Надзеждзіна да выбараў

Nashaniva.com