Яшчэ аднаго мінчука затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы
Цяпер яго чакае суд.
08.02.2024 / 17:57
Станіслаў Радоўскі. Фота: Укантакце
Затрыманага клічуць Станіслаў Радоўскі, яму 36 гадоў. Ён мінчук, раней меў фірму, якая займалася аб'ёмнай гравіроўкай у шкле. Дзе працуе цяпер, невядома.
Невядома, як і калі яго затрымалі, але сёння ГУБАЗіК выклаў з ім відэа. Там мужчына кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Таксама яго змушаюць казаць, быццам ён рэгістраваўся ў плане «Перамога», але доказаў гэтаму не прыводзіцца (раней сілавікі не раз прымушалі людзей так сябе агаворваць).
Імаверна, цяпер Станіслава чакае суд па адміністрацыйнай справе.
Чытайце таксама: