«Байсол» зрабіў выплаты 200 палітвязням
Кожная сям'я атрымала па 500 еўра, сабраных у рамках летняга марафону салідарнасці.
09.02.2024 / 15:27
Выплаты былі правераныя прадстаўніцай Наглядальнай рады марафону «Нам не ўсё адно» Аляксандрай Пушкінай, паведамляецца ў тэлеграм-канале ініцыятывы.
Лічбы і факты:
— кожная з заявак, атрыманых падчас марафону, была падтрыманая на суму 500 еўра (усяго на 100 000 еўра);
— падтрымлівалі выплатай як тых, хто яшчэ ў турмах, так і тых, хто вызваліўся з іх;
— усе, хто не трапіў пад выплаты ў межах марафону, атрымалі дапамогу з уласных рэсурсаў «Байсол»;
— узялі з марафонскіх грошай сабе на адміністратыўныя выдаткі — 0 еўра;
— адмінвыдаткі, звязаныя з выплатай марафонскіх грошай, пакрылі з уласных рэсурсаў.
«Мы працягваем сваю працу і падтрымліваем палітзняволеных бяспечным спосабам».
Падтрымаць (карта/PayPal)
— палітвязняў;
Чытайце таксама:
Сузаснавальнік «Байхэлпа»: Калі мы сыдзем, палітвязням у Беларусі ніхто не дапаможа
Пераарыентацыя дапамогі з Украіны на беларускі кірунак. «Байсол» расказаў, колькі данацілі сёлета