Расейцы ноччу атакавалі Украіну беспілотнікамі. УСУ збілі 40 з 45 дронаў

Атака дронаў доўжылася больш за пяць з паловай гадзін, паведамляе камандаванне Сіл абароны поўдня Украіны. Мэтай расейскага ўдару, са слоў украінскіх вайскоўцаў, стала прыбярэжная паласа інфраструктуры і аграпрамысловыя абʼекты.

11.02.2024 / 10:18

Начальнік вайсковай адміністрацыі Кіева Сяргей Папко заявіў, што сілы супрацьпаветранай абароны адбілі атаку на сталіцу Украіны, знішчыўшы ўсе дроны яшчэ на подступах да горада. Пацярпелых і разбурэнняў няма. 

У Кіеўскай вобласці ў выніку падзення абломкаў на адным з прадпрыемстваў узнік пажар. Таксама пашкоджаныя складскія памяшканні, СТА, ангар, адміністратыўны будынак прадпрыемства. Ахвяр і пацярпелых няма.

 

У Днепрапятроўскай вобласці таксама ўзнік пажар з-за падзення абломкаў, раненні атрымаў 39-гадовы мужчына. 

У Мікалаеўскай вобласці ёсць трапленне па інфраструктурным абʼекце, успыхнуў пажар. Выбуховай хваляй пашкоджаныя навакольныя жылыя дамы, прыватны аўтатранспарт і газаправод. Паведамляецца пра аднаго пацярпелага. 

Чытайце таксама:

Мінус 38 кг. Як выглядае ўкраінскі вайсковец, які вярнуўся з расейскага палону

«Маюць каласальны вопыт, які паскорыць перамогу Украіны». Украінская армія працягвае абнаўляць кіраўніцтва

Украінская СПА пратрымаецца без заходніх паставак снарадаў толькі да сакавіка — The New York Times

Nashaniva.com