Кубак Афрыкі па футболе выйграла каманда, у якую мала хто верыў
Гэта зборная ледзь выбралася з групы, пасля групавога раўнду змяніла трэнера, але здолела дабрацца да фіналу.
12.02.2024 / 07:46
Фота: Sunday Alamba / AP
У фінале Кот д'Івуар перамог на хатнім чэмпіянаце Кубка афрыканскіх нацый па футболе Нігерыю з лікам 2:1. Прычым вырашальны гол забіў Себасцьян Алер, які перамог рак.
Чытайце таксама:
Катар выйграў чэмпіянат Азіі па футболе, а аўтар галоў проста на полі паказаў картачны фокус ВІДЭА