Памёр Міхаіл Фейман

На 73-м годзе жыцця памёр былы галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі Міхаіл Фейман. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце клуба «Гарызонт».

12.02.2024 / 16:36

Міхаіл Фейман — ураджэнец Магілёва. У 2010-2011 гадах ён быў галоўным трэнерам мужчынскай нацыянальнай зборнай.

Таксама ён у розны час працаваў з наймацнейшымі камандамі з чэмпіяната Беларусі: РШВСМ, «Гродна-93»,»Віталюр». Тройчы кіраваныя ім клубы рабліся ўладальнікамі залатых медалёў.

Адзначаецца, што апошнім часам ён змагаўся з цяжкім захворваннем.

Чытайце таксама:

Памёр Андрэй Бусень

Памерла Алена Сафронава

Памёр былы гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»

Nashaniva.com