На крамы «Міла» накінуліся за рэкламу з Перліным
З'яўленне былога вядучага БТ у рэкламе касметычных крам прывяло прапаганду ў шаленства.
14.02.2024 / 14:20
Сёння ў сторыс інстаграма сеткі касметычных крам «Міла» з'явілася рэклама з Яўгенам Перліным. Перлін быў вядучым на БТ, сышоў адтуль у 2020-м. Цяпер вядзе вяселлі і карпаратывы.
Азаронак абурыўся:
«Мілу» жыццё нічому не вучыць».
І дадаў, што за 3 гады нічога не забыта.
Некаторыя прапагандысцкія каналы ўгледзелі ў гэтым яшчэ адну крамолу: нібыта «Міла» запусціла гэту рэкламу спецыяльна перад выбарамі.
Сетцы крам давялося ў выніку выдаліць рэкламу.
Гэта не першы выпадак, калі крамам даводзіцца здымаць рэкламу. Так, напрыклад, «Еўраопт» прыбраў банер з блогерам Дзім Дзімычам пасля атакі даносчыцы Вольгі Бондаравай, а краме «Контэ» давялося выдаляць рэкламныя пасты ў сацсетках з актрысай Сашай Борціч.
Чытайце таксама:
«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК