Моды22

Марка адзення Conte размясціла рэкламу з актрысай Сашай Борціч, але неўзабаве выдаліла. Што здарылася?

Фатаграфіі вядомай артысткі правіселі ў інстаграме брэнда менш за суткі.

16 жніўня ў інстаграм-акаўнце вытворцы адзення Conte з'явілася фатаграфія з папулярнай актрысай родам з Беларусі Сашай Борціч. У пасце Аляксандра рэкламавала джынсы брэнда.

Саша Бортіч
Фота: інстаграм Conte

Але менш чым праз суткі пост быў выдалены. У акаўнце Борціч інфармацыя аб калабарацыі таксама адсутнічае. Мы адправілі запыт у маркетынгавую службу Conte, чаму знікла гэтае фота, але пакуль не атрымалі адказу.

Магчыма, рэч у каментарах прыхільнікаў дзейнай улады, якія пасыпаліся пад пастом. Яны прыгадалі, што ў 2020-м Борціч падтрымала пратэст, а ў 2022-м асудзіла вайну, і пачалі нападаць на брэнд.

«Вам ганьба! Бэчэбэшніца і невайняшка стала вашым фэйсам, вы каго падтрымліваеце? Ці забылі, у якой краіне бізнэс у вас? Вы хоць за 2020 год знайдзіце ў гугле, за што тапіла дадзеная асоба», — напісаў хтосьці.

Былі і іншыя каментары ў падобным духу.

Скрын паста

Нагадаем, што да нядаўняга часу тварам брэнда была беларуская мадэль, пераможца конкурсу «Міс Беларусь — 2008», удзельніца міжнароднага конкурсу «Міс Свету» Вольга Хіжынкова.

Вольга Хіжынкова

Зрэшты, гэта не адзіная гучная рэкламная кампанія ў свеце беларускай моды. Незадоўга да публікацыі Conte іншы беларускі брэнд, Mark Formelle, размясціў на сваіх старонках фатаграфіі тэлевядучай і жонкі расійскага коміка Паўла Волі Ляйсан Уцяшавай. Былая гімнастка з аўдыторыяй у 5 млн падпісчыкаў у інстаграм прадстаўляе мінімалістычны дроп чорнага колеру.

Ляйсан Утяшева
Фота: інстаграм брэнда

Адзначаецца, што Ляйсан удзельнічала ў распрацоўцы капсулы, а сама калабарацыя ў сацыяльных сетках пазіцыянуецца як «Маніфест любові да сябе».

Ляйсан Утяшева
Фота: інстаграм брэнда

Ацаніць калабарацыю «Mark Formelle плюс Уцяшава» можна ў інстаграм.

Каментары2

  • даведка
    17.08.2023
    А ведь я не далее как в воскресенье накаркал, что инфоказачке Бондаревой боязно наехать на польского производителя колготок и носков Conte, совладельцем и одни из руководителей которого является сенатор Байко... Даже в ситуации, когда бренд тут же оскандалился с актрисой Сашей Бортич, воспитывавшейся там же в Гродно, где находится фабрика и где была самая массовая забастовка на предприятии строительного комплекса.
  • Смаленціч
    17.08.2023
    Спытайце лепш ў гэтай Борціч, чый Крым!

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка5

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны». У чым прычына?

Расія атакавала балістычнымі ракетамі цэнтр Крывога Рога: загінулі фельчарка і дзіця, 58 чалавек параненыя1

Жанчыны пад Маладзечнам стварылі падпольную каталіцкую грамаду — і перажылі СССР8

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка5

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць