Мужа забіралі ў ЛПП, і маці задушыла чатырох дзяцей, каб не аддаваць іх сацапецы
Падрабязнасці страшнай гісторыі, што адбылася ўчора ў Оршы.
15.02.2024 / 09:54
36-гадовая жанчына — маці 6-х дзяцей — разам з мужам злоўжывала алкаголем.
Мужа забралі на ЛПП, і органы сацапекі звярнулі ўвагу на праблемную сям'ю і рыхтаваліся, каб забраць дзяцей, паведаміў адзін з прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў.
Таму жанчына, вырашыўшы не аддаваць дзяцей, задушыла іх (дзеці былі ўзростам ад года да васьмі), а потым вырашыла здзейсніць суіцыд, але беспаспяхова.
Чытайце таксама:
У Оршы знайшлі целы чатырох забітых малых дзяцей
35-гадовая беларуска забіла адно сваё дзіця і не дала нарадзіцца другому
У Магілёве раскрылі рэзананснае забойства 11-гадовай дзяўчынкі, што адбылося 25 гадоў таму