Грамадства1313

35-гадовая беларуска забіла адно сваё дзіця і не дала нарадзіцца другому

12 лютага адбылося першае пасяджэнне суда па справе жанчыны-дзетазабойцы. Жыхарка Мінска на сваёй радзіме ў Нясвіжскім раёне патаемна нарадзіла дзіця і задушыла яго. І, магчыма, змагла б усё захаваць у таямніцы, каб яно было адно. Пра гэтую жахлівую гісторыю расказала «Мінская праўда», распытаўшы пра яе ў прадстаўніка Следчага камітэта. 

Жыхарцы Мінска 35 гадоў, яна замужам і гадавала дзіця-падлетка, працавала медыкам. Сям'я падавалася цалкам нармальнай, да гэтых страшных падзей пытанняў да яе ні ў кога не ўзнікала.

Але ў канцы лістапада — пачатку снежня 2022 года жанчына даведалася, што яна цяжарная. Яшчэ адно дзіця пара катэгарычна не хацела, таму сталі шукаць спосаб цяжарнасць перапыніць.

Тэрмін быў, па словах жанчыны, яшчэ невялікі, тыдняў з 6-7. Яна пачала шукаць медцэнтры, якія маглі правесці працэдуру, але ці то ў сям'і не было грошай, ці то не атрымалася запісацца, ці то яшчэ што — да лекараў яна так і не трапіла. Між тым тэрміны, да якіх па беларускіх законах можна рабіць аборт (12 тыдняў) прайшлі. А чаму жанчына-медык дапусціла такую сітуацыю, уцямнага адказу няма. 

Калі тэрміны мінулі, муж жанчыны ўсё ж настойваў, што аборт трэба зрабіць. Шукалі лекара, які мог бы гэта зрабіць нелегальна, ды так і не знайшлі.

Так дайшло да тэрміну 38-40 тыдняў, і пра цяжарнасць ніхто па-ранейшаму не ведаў, акрамя сужэнцаў. Абавязковага медыцынскага прафагляду па месцы працы жанчына нейкім чынам змагла пазбегнуць, а паколькі яна сама па сабе поўная, то цяжарнасць была не надта звонку прыкметная.

У жніўні мінулага года, падгадаўшы прыкладна да родаў, жанчына ўзяла адпачынак і паехала да бацькоў у Нясвіжскі раён. Там жа знаходзілася яе дачка-падлетак.

У ноч з 18 на 19 жніўня ўсе ў хаце леглі спаць, а ў жанчыны пачаліся роды. У пакоі з ёй была дачка.

Каля гадзіны ночы парадзіха пачала тэлефанаваць і пісаць мужу пра тое, што нараджае, і пыталася ў яго, што цяпер рабіць. Але муж адключыў тэлефон і проста перастаў некалькі дзён выходзіць на сувязь.

Роды жанчына прыняла ў сябе сама, каля пятай гадзіны раніцы на свет з'явілася дзіця — жывы хлопчык. Ніхто падчас родаў не прачнуўся, яна стрымлівала стогны. Пупавіну перарэзала сама нажніцамі, а пасля паклала немаўля тварыкам у матрац і задушыла яго. 

Забіўшы дзіця, жанчына паклала цельца ў пакет і запхнула пад ложак. Затым паспрабавала самастойна выцягнуць паслед, тузаючы за пупавіну, і зразумела, што нешта не так. Аказалася, што ў жываце было яшчэ і другое дзіця.

Не разумеючы, што рабіць далей, наступныя 12 гадзін жанчына проста ляжала ў ложку, прыкрываючы скрываўленыя прасціны з надзеяй, што ніхто не палезе пад ложак. І дачцэ, і бацькам казала, што ёй нездаровіцца, маўляў, баліць жывот, але нічога страшнага. Але ўрэшце зразумела, што так проста памрэ, таму папрасіла выклікаць хуткую.

У бальніцы лекары дасталі з жанчыны другое дзіця, якое было ўжо мёртвае. Зразумеўшы, што ўсяго дзяцей было двое, яны паведамілі пра сітуацыю ў міліцыю. А тым часам маці жанчыны пачала прыбіраць у пакоі, дзе яна ляжала, і знайшла мёртвае дзіця. Міліцыя прыйшла туды прыкладна ў гэты ж самы час.

Некалькі дзён пасля родаў жанчына знаходзілася ў рэанімацыі. Абодвух дзяцей забралі на ўскрыццё. Крымінальную справу не заводзілі, пакуль не правялі ўсе магчымыя экспертызы.

Жанчына сцвярджала, што першы хлопчык нарадзіўся мёртвым, але вынікі экспертызы паказалі, што яго забілі. Другое ж дзіця памерла яшчэ ў чэраве з-за тузання пупавіны.

Экспертыза, якую правялі ў дачыненні да жанчыны, засведчыла, што яна ў стане адказваць за свае ўчынкі. Ніякага «стану афекту» ў яе не было, дэпрэсіі таксама. Справу кваліфікавалі паводле ч. 2 арт. 139 КК РБ — забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане. Гэта злачынства караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 25 гадоў, калі гаворка ідзе пра жанчыну.

Каментары13

  • Kate
    15.02.2024
    Галоўнае, каб мужыка ніяк не пакаралі.
  • даведка
    15.02.2024
    Две статьи рядом об одном и том же... Детоубийство родителей становится нормой в нашей стране при Лукашенко.
  • Имя
    15.02.2024
    Это уже перебор криминальной хроники до уровня нтв. 

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць