Даверчыя граматы Лукашэнку ўручылі пасол Японіі і яшчэ сямі краін

Аляксандр Лукашэнка 15 лютага прыняў даверчыя граматы паслоў васьмі замежных краін.

15.02.2024 / 12:37

Гэта зрабілі паслы Азербайджана, Узбекістана, Кыргызстана, Турцыі, Японіі, Непала, Султаната Аман і Гвінейскай Рэспублікі.

Наконт адносін з Японіяй Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь разлічвае на аднаўленне паўнавартаснага ўзаемадзеяння.

«Мы гатовыя рухацца па шляху супрацоўніцтва настолькі хутка і далёка, наколькі да гэтага гатовыя нашы японскія партнёры», — сказаў ён.

Ён нагадаў, што Мінск і Токіа маюць унікальны досвед навуковага і гуманітарнага супрацоўніцтва, але ў той жа час прапанаваў гэтым не абмяжоўвацца, а ісці наперад і знаходзіць шляхі супрацоўніцтва.

«Мы да гэтага гатовыя. Мы вельмі высокай думкі пра Японію — высокатэхналагічную, дзе жыве адказны працавіты народ, такі ж, як у Беларусі. Давайце будзем шукаць шляхі ў гэтай складанай абстаноўцы да нашага супрацоўніцтва», — прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Пасол па асобых даручэннях Ігар Кізім патлумачыў, з кім з беларускай апазіцыі Кіеў будзе размаўляць

Пасол Беларусі ў Расіі назваў абсурдам меркаванне пра страту суверэнітэту з-за інтэграцыі з Расіяй

Прыехаў з уласным кухарам, любіць дранікі і мачанку. Як у Мінску жыве японскі пасол

Nashaniva.com