Чацвёра дзяцей у Оршы былі задушаныя. Пракуратура выступіла з заяваю

Шасцёра дзяцей раслі ў няпоўнай сям'і, у студзені сям'ю прызналі сацыяльна небяспечнай, распавяла пракуратура. 

15.02.2024 / 14:23

Паведамленне пра тое, што ў адной з кватэр у Оршы знаходзяцца трупы малалетніх, паступіла ў міліцыю ад сацыяльнага педагога ўвечары 14 лютага, распавяла пракуратура.

На месцы следчы аператыўная група выявіла целы чацвярых дзяцей ва ўзросце ад года да 8 гадоў з прыкметамі задушэння. 

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымана 36-гадовая маці гэтых дзяцей.

Паводле пракуратуры, дзеці выхоўваліся шматдзетнай няпоўнай сям'і. У іх былі розныя бацькі. Раней у дачыненні да сям'і тройчы праводзіліся сацыяльнае расследаванне.

Па выніках апошняга ў студзені ўсе шасцёра дзяцей былі прызнаныя знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы, бо бацькі не задавольвалі іх асноўныя жыццёвыя патрэбы, не выконвалі рэкамендацыі медыцынскіх работнікаў, у доме сістэматычна адсутнічала ежа для дзяцей, пры гэтым іх бацькі вялі амаральны лад жыцця, паведамляе пракуратура. 

Адзін з бацькоў раней быў накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Узбуджаная крымінальная справа аб забойстве заведама малалетніх.

Nashaniva.com