На польска-беларускай мяжы перахапілі люксавы новенькі аўтамабіль. Маладога кіроўцу падвялі нервы
Машына значылася ў базах, як скрадзеная ў Нямеччыне.
15.02.2024 / 15:48
Фота Straż graniczna
У мінулыя выходныя на пераходзе «Тарэспаль» супрацоўнікі Памежнай службы спынілі паездку 23-гадовага грамадзяніна Таджыкістана, які спрабаваў вывезці з Польшчы ў Беларусь Range Rover Sport 2024 года выпуску, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Нервовыя паводзіны кіроўцы раскошнага аўтамабіля прыцягнулі ўвагу памежнікаў. Аказалася, што практычна новы аўтамабіль пазначаны ў базах як скрадзены на тэрыторыі Нямеччыны. У выніку была заведзена крымінальная справа, а кіроўца і ахоўны транспартны сродак былі перададзеныя супрацоўнікам паліцыі Тарэспаля.
Польскія памежнікі ацанілі яго ў 700 000 злотых (на сёння гэта 161 234 еўра).
Чытайце таксама:
Польскія памежнікі не прапускаюць беларусаў з візамі PBH без працоўнага запрашэння ці дамовы
Беларус вёз з Літвы незвычайную гарбату і зараз можа сесці на сем гадоў