Новы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі ўзгадніць не ўдалося, тармозіць адна краіна
Амбасадары краін ЕС на сустрэчы 14 лютага не змаглі ўзгадніць новы, 13-ы пакет санкцый супраць Расіі, які плануецца аб’явіць да другой гадавіны расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведаміла газета Financial Times са спасылкай на крыніцы.
15.02.2024 / 20:00
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP
Па словах суразмоўцаў выдання, новыя штрафныя меры не ўдалося ўзгадніць з прычыны пазіцыі Венгрыі, якая выступіла супраць абмежаванняў для кампаній з Кітая і Індыі.
ЕС плануе ўвесці санкцыі супраць амаль 200 фізічных і юрыдычных асоб з Расіі, а таксама супраць трох кампаній з Кітая і адной з Індыі.
У чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага спісу супраць Расеі трапілі таксама тры беларускія прадпрыемствы, а таксама шэсць грамадзян Беларусі.
Чытайце таксама:
Краіны «Веймарскага трохкутніка» заклікалі ўвесці кропкавыя санкцыі супраць Беларусі