Зяленскі прыляцеў у Нямеччыну
Прэзідэнт Украіны прыбыў у Нямеччыну, дзе сёння пачынаецца Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы.
16.02.2024 / 12:52
Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны
Яго выступленне адбудзецца заўтра, а ў пятніцу ён, як паведамлялася, правядзе сустрэчы з канцлерам Олафам Шольцам і прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
«Наперадзе два важныя дні. Запланаваны сустрэчы з партнёрамі ў Германіі і Францыі, новыя дамоўленасці і ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі. Новая архітэктура бяспекі Украіны, новыя магчымасці. Робім усё, каб як мага хутчэй скончыць вайну на справядлівых умовах і забяспечыць надзейны мір», — гаворыцца ў заяве Зяленскага ў сацсетцы X.
Чытайце таксама:
Макрон адклаў візіт ва Украіну з меркаванняў бяспекі
Еўропе трэба дзесяць гадоў, каб цалкам падрыхтавацца да абароны — кіраўнік Rheinmetal
Заходнія палітыкі адрэагавалі на словы Трампа пра адмову абараняць ад Расіі
Нямецкія генералы таемна наведалі Кіеў у дзень адстаўкі Залужнага