У сталічным доме абмежавалі доступ да кантэйнернай пляцоўкі. Чаму?

Незвычайны спосаб абмежаваць доступ да месца збору камунальных адходаў укаранілі ў таварыстве ўласнікаў жылога дома № 90 на праспекце Дзяржынскага.

17.02.2024 / 12:30

Цяпер, каб выкінуць смецце, жыхарам дастаткова падысці да відэапанэлі, якая распазнае «сваіх» і адчыняе электразамок, пішуць Мінск-Навіны.

Як распавяла старшыня таварыства ўласнікаў Кацярына Жураўлевіч, ідэя абмежаваць доступ да кантэйнернай пляцоўкі ўзнікла з-за таго, што цікавасць да месца збору адкідаў праяўлялі жыхары суседніх дамоў, арганізацыі, якія прывозілі будаўнічае смецце. Не выпускалі выпадку пакорпацца ў баках і бамжы. Разрывалі пакеты ў пошуках чаго-небудзь карыснага для сябе і раскідвалі ўсё вакол, што стварала непрыемны выгляд і пах.

— Гэты беспарадак надакучыў жыхарам, і мы вырашылі закрыць пляцоўку ад старонніх асоб, — тлумачыць К.Жураўлевіч.

Ставіць кодавы замок здалося не самым надзейным рашэннем, бо з часам камбінацыю лічбаў могуць даведацца ўсе, каму яна цікавая. У таварыстве ўласнікаў раней паставілі IP-дамафон для ўваходу ў пад'езды дома і нават у тамбуры на паверхах. Ён прадугледжвае распазнаванне твараў, таму вырашылі ўкараніць яго і на кантэйнернай пляцоўцы, увязаўшы з агульнадамавой сістэмай.

Для таго, каб сістэма распазнала жыхара, яго фатаграфія павінна быць загружана ў сістэму IP-дамафоніі. Гэты від інфармацыі трапляе пад дзеянне закона «аб абароне персанальных звестак». Тыя, хто пагадзіўся, напісалі адпаведныя заявы і падалі фота. Зрэшты, ёсць і другі спосаб доступу — з дапамогай чыпаў. Кожны настроены персанальна: сваім чыпам можна адкрыць толькі свае пад'езд і тамбур, а таксама кантэйнерную пляцоўку. Чыпы выдалі і адпаведным арганізацыям.

Чытайце таксама:

Рыбакі на выходных цэлым натоўпам акупавалі невялікую рачулку пад Гроднам. Лавілася добра, але шмат і насвінячылі

У Барысаве легкавік замінаў вывазу смецця. Камунальнік вырашыў адпомсціць позна ноччу

«Нашы горы пачалі смярдзець». Альпіністаў, якія лазяць на Эверэст, абавязалі прыбіраць за сабой фекаліі

Nashaniva.com