На задворках цывілізацыі. Дзе знаходзіцца беларускі хакейны чэмпіянат у сусветным рэйтынгу
Выданне Puck Empire склала рэйтынг хакейных ліг. У яго ўваходзяць толькі «дарослыя» лігі. На першым месцы — Нацыянальная хакейная ліга (ЗША і Канада). На другім — Кантынентальная хакейная ліга, дзе гуляе мінскае «Дынама». На трэцім — Шведская ліга (SHL). Беларуская экстраліга толькі 20-я.
18.02.2024 / 11:43
ІлюстраИлюцыйнае фота: president.gov.by
Перад беларускім першынством знаходзіцца большасць еўрапейскіх хакейных ліг і нават другія дывізіёны.
Напрыклад, швейцарская Нацыянальная ліга на 4-м месцы, Амерыканская хакейная ліга (АХЛ) на пятым месцы.
Потым ідуць фінская, чэшская, нямецкая вышэйшая лігі, супольны чэмпіянат Аўстрыі, Венгрыі і Славакіі, шведскі другі дывізіён.
Адкрывае другі дзясятак ECHL (Чэмпіянат Усходняга ўзбярэжжа Канады і ЗША), затым ідзе Славацкая хакейная ліга, Вышэйшая хакейная ліга Расіі, швейцарскі другі дывізіён, чэмпіянат Вялікабрытаніі, французскі чэмпіянат, другі нямецкі дывізіён, чэмпіянат Нарвегіі — 18-ы, Даніі — 19-ы. Вось на 20-м месцы і знаходзіцца беларуская экстраліга.
За намі размясціліся другія чэшская і фінскія лігі, чэмпіянат Польшчы, супольны чэмпіянат Казахстана і Узбекістана, шведскі трэці дывізіён — 25-ы.
Азіяцкая ліга, дзе гуляюць каманды Японіі і Паўднёвай Карэі, на 29-м месцы. Італьянская ліга — 31-я. Японская ліга — 34-я, супольная ліга Літвы і Латвіі — 38-я, Славенская ліга — 39-я, Украінская — 50-я, Эстонская — 74-я. Вышэйшая ліга Беларусі (другі дывізіён) на 51-м месцы.
Усяго ў рэйтынгу 155 розных чэмпіянатаў. Апошнія месцы займаюць чэмпіянаты Бразіліі і Пакістана.
Калі адсартаваць толькі еўрапейскія лігі, выключыўшы НХЛ, АХЛ, ECHL, КХЛ і Вышэйшую лігу Расіі, то Беларуская экстраліга будзе 15-я.
Нагадаем, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіны беларускія дружыны — зборныя і клубы — выключаныя з міжнародных спаборніцтваў. Так хакейная зборная прапусціць трэці чэмпіянат свету.
Чытайце таксама:
Хакейную зборную Беларусі адхілілі яшчэ на адзін сезон
Расійскіх хакеістаў, якія кінулі на лёд уручаныя Баскавым прызы, прымусілі прабачацца
Беларускі хакеіст заробіць у «Вашынгтоне» амаль $17 мільёнаў