Лукашэнка прысвоіў званне генерал-маёра палкоўніку Андрэю Паршыну, які страляў па падлетках

Пра прысваенне звання генерал-маёра міліцыі палкоўніку міліцыі Андрэю Паршыну паведаміў «Пул першага». Паршын стаў шырока вядомым тым, што страляў у падлеткаў у двары.

19.02.2024 / 13:42

Андрэй Паршын з 2021 па 2022 год кіраваў ГУБАЗіКам, пасля чаго быў пераведзены пераведзены ў Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці. 

У 2022 годзе годзе ён стаў фігурантам скандалу, калі ў прэстыжным мінскім мікрараёне «Каскад» каля свайго дома спрабаваў разагнаць групу дзяцей і падлеткаў (малодшаму ў кампаніі было 11 год), але атрымаў адпор ад 16-гадовага хлопца. 

Спачатку, як сцвярджалася, Паршын ударыў падлетка, а пасля стрэліў у яго з пісталета, параніўшы ў нагу. Ніякай адказнасці за гэта сілавік не панёс.

Чытайце таксама:

«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку

ГУБАЗіК часова застаўся без начальніка, Паршына перавялі ў іншы дэпартамент кашмарыць сілавікоў

БДУІР падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з былым кіраўніком ГУБАЗіКа, які страляў у падлетка

Nashaniva.com