Для палітвязня Міколы Статкевіча не прынялі рэчавую перадачу і медычную бандэроль
Мікола Статкевіч, асуджаны да 14 гадоў калоніі, знаходзіцца за кратамі амаль чатыры гады.
20.02.2024 / 11:04
Але ўжо больш за год, 373 дні, ад палітвязня няма ніякіх звестак. У другой палове лістапада сваякі Мікалая праз «другія рукі» атрымалі інфармацыю, што ён сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару, піша «Вясна».
Жонка палітвязня Марына Адамовіч была затрымана 23 студзеня падчас рэйда КДБ. Яе асудзілі за «дробнае хуліганства» да 15 сутак арышту.
Учора на сваёй старонцы ў фэйсбуку жанчына напісала, што з калоніі чарговы раз вярнулі рэчавую перадачу і медычную бандэроль.
Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
Чытайце таксама:
«Мне толькі хочацца, каб яна выжыла». Сястра Марыі Калеснікавай — пра год без сувязі з ёй