Лукашэнка зноў з'ехаў з Беларусі
Гэтым разам ён накіраваўся з візітам у Казань.
21.02.2024 / 09:28
Фота: Пул першага
Лукашэнка па запрашэнні Уладзіміра Пуціна наведае ў Казані цырымонію адкрыцця міжнароднага высокатэхналагічнага турніру «Гульні Будучыні», паведамляюць афіцыйныя СМІ.
З нагоды гэтай маштабнай мультыспартыўнай падзеі ў сталіцу Рэспублікі Татарстан прыбудзе шэраг замежных лідараў, гаворыцца ў паведамленні.
Турнір пройдзе з 21 лютага да 3 сакавіка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка пракаментаваў зліў пра вакцыну для «Першага»
Лукашэнка заявіў, што Варшава вярбуе чыноўнікаў на замену Латушку