Музей вярнуў карціну Шагала ўладальнікам праз 70 гадоў. І атрымаў $4 мільёны кампенсацыі
Карцінай «Над Віцебскам» у 1930-я гады валодаў нямецкі галерыст Фрэнсіс Мацізен.
21.02.2024 / 15:34
Фота: Artists Rights Society
Нью-ёркскі музей сучаснага мастацтва MoMA вярнуў карціну Марка Шагала «Над Віцебскам» нашчадкам папярэдняга ўладальніка.
Па сакрэтным пагадненні музей атрымаў кампенсацыю за вяртанне карціны. Гаворка ідзе пра суму ў $4 млн, піша Office Life са спасылкай на New York Times.
Карцінай «Над Віцебскам» у 1930-я гады валодаў нямецкі галерыст Фрэнсіс Мацізен. Ён вымушаны быў перадаць твор трэцім асобам, а да 1949 годзе палатно аказалася ва ўласнасці MoMA.
Летась спадчыннікі прадалі карціну за $24 млн. Сродкі накіравалі Фонду даследаванняў правенансу, гэта значыць гісторыі валодання мастацкімі творамі. Фонд, дарэчы, названы ў гонар Фрэнсіса Мацізена.
Чытайце таксама:
У Бельгіі ў падвале знайшлі скрадзеную карціну Марка Шагала
Аўтарскі варыянт самай знакамітай карціны Шагала прадалі за 15,6 мільёна даляраў