Мукавозчык: Калі ГУБАЗіК затрымае мяне за падпіску на Матольку, абсалютна будзе мець рацыю
Прапагандыст Андрэй Мукавозчык паразважаў, што будзе з праўладнымі журналістамі, якія падпісаны па працы на «экстрэмісцкія» каналы.
22.02.2024 / 15:51
Андрэй Мукавозчык. Скрын відэа BelarusOneTV / YouTube
У праграме «Скажинемолчи» на БТ вядучая Вікторыя Папова заўважыла, што цяпер усіх журналістаў правяраюць: «Цяпер без праверкі нацбяспекі ты ніякія мерапрыемствы не наведаеш. Але ж ёсць памылкі.
Ёсць людзі з аднолькавымі прозвішчамі, якія не стаялі, не рабілі, не прыцягваліся. Але іх не пускаюць, пазбаўляюць. У гэтага медаля ёсць адваротны бок. І мы пазначаем гэтых людзей. Мы іх адварочваем на пустым месцы. Як тут быць? Ці правільна працуе сістэма правасуддзя?»
«Гэта дыялектыка. Любое белае ўтрымлівае ў сабе трошкі чорнага. Ні адна сістэма не працуе ідэальна. Тое, што мы цяпер гаворым, ужо крокі да таго, каб яна працавала лепей», — адказаў ёй Мукавозчык.
Прапагандыст тлумачыць: там выконваюць загады.
«У нас задаюць пытанне: «Што мне рабіць? Я журналістка і па службовых абавязках падпісана на экстрэмісцкія каналы. Вось калі ў мяне возьмуць тэлефон і правераць, што са мною будзе?
Нармальны адказ — забяруць на 15 сутак. І за гэты час разбяруцца. Чалавек з ГУБАЗіК не павінен ведаць, што я Мукавозчык. Ён бачыць у мяне падпіску на NEXTA, Матольку і рэагуе так, як яму прадпісвае службовая інструкцыя. І ён абсалютна мае рацыю».
Чытайце яшчэ:
Мукавозчык: Пагоню пара ў іх забіраць, яна павінна быць наша