Лукашэнка адказаў на пытанне пра абʼяднанне Беларусі і Расіі ў адну дзяржаву

Беларусь і Расія ў сілах стварыць такое абʼяднанне, каб быць яшчэ мацнейшымі, сказаў Лукашэнка. Але гэта павінны быць асобныя дзяржавы.

25.02.2024 / 12:28

«Дзве суверэнныя, незалежныя дзяржавы. Мы разумныя людзі, каб стварыць такое абʼяднанне, каб мы былі мацнейшымі», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ні ў Расіі, ні ў Беларусі не падтрымаюць абʼяднанне дзвюх дзяржаў. Такі крок толькі зробіць горш, пераказвае ягоныя словы Белта.

Крамлёўскі «Спутнік» дае гэта інакш. Паводле расійскага выдання, Лукашэнка заявіў, што ў Мінску ніколі не падтрымаюць ідэю зліцця Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года

«АДКБ не рухне». Лукашэнка пракаментаваў выхад Арменіі з гэтай арганізацыі

За што пасадзілі дзеда Колі Лукашэнкі: падрабязнасці захапляльнай гісторыі

Nashaniva.com