Турысты з якіх краін, апроч Расіі і Кітая, браніравалі мінскія гасцініцы ў 2023 годзе

Загрузка гасцініц Мінска ў 2023 годзе аказалася на 10,7% больш, чым у 2022-м, піша БелТА.

26.02.2024 / 14:20

Фота: БелТА

У горадзе працуе 55 гасцініц на 6,1 тысяч нумароў. У іх прадугледжана 11,1 тыс. месцаў. У склад ГА «Сталічны гандаль і паслугі» ўваходзіць 13 гатэляў на 1,9 тысяч нумароў, г. зн. траціна нумарнога фонду гасцініц сталіцы.

Паводле аператыўных звестак, за 2023 год загружанасць мінскіх гасцініц аднавілася адносна дакрызіснага для турыстычнай галіны 2019 года і склала 52,4% (плюс 10,7%).

Для гатэляў «Сталічнага гандлю і паслуг» гэты паказчык аказаўся крыху вышэйшым — 56,1% (+13%). За 2023 год у іх спыніліся 248,7 тысяч турыстаў, з якіх 74% — замежнікі. Экспарт турыстычных паслуг ацанілі на ўзроўні $14,6 млн, у выніку тэмп росту — 114%.

За мінулы год большасць замежных турыстаў у мінскіх гатэлях былі з Расіі (84,4%) і Кітая (2,3%), а таксама Латвіі, Літвы і Узбекістана (прыкладна па 2%).

Nashaniva.com