Усяго патроху22

Буцік-гатэль, музей ці прастора для службаў? Што ладзяць на месцы былых турмаў

СІЗА №1, што месціцца ў мінскім Пішчалаўскім замку на вуліцы Валадарскага, хутка перабярэцца ў новы комплекс у Калядзічах. Што рабіць з будынкам былой турмы? Паглядзелі, як гэтае пытанне вырашаюць у іншых краінах.

Фота: turby.by

Адзін з папулярных варыянтаў — зладзіць у будынку былой турмы музей. Так зрабілі, напрыклад, з комплексам былой ірландскай турмы Кілмэнхэм у Дубліне.

Гэтую турму пабудавалі ў 1796 годзе, і ўжо праз два гады ў ёй адбылося першае пакаранне смерцю. У наступныя гады Кілмэнхэм атрымала славу ірландскай Бастыліі, бо тут трымалі не толькі асуджаных за крымінальныя злачынствы, але і змагароў за незалежнасць Ірландыі ад Брытаніі. У 1924-м турму закрылі, і некалькі дзесяцігоддзяў будынак стаяў без справы, ды яшчэ і працягваў разбурацца.

Фота: commons.wikimedia.org

Каб адрадзіць Кілмэнхэм, спатрэбілася больш за 10 гадоў і цэлы рух у ірландскім грамадстве. У 1971-м будынак канчаткова аднавілі, цяпер тут месціцца музей па гісторыі ірландскага нацыяналізма. На верхнім паверсе былой турмы ёсць галерэя з карцінамі, скульптурамі і ювелірнымі вырабамі, якія зрабілі сучасныя ірландскія вязні.

Яшчэ адзін папулярны варыянт — ладзіць у былых турмах арт-цэнтры, прасторы для канцэртаў і фестываляў. Тут варта згадаць блізкі да нас прыклад, комплекс былой Лукішскай турмы ў Вільні. Гэтая ўстанова адпрацавала 115 гадоў: заснаваная ў Расійскай імперыі, турма працягвала дзейнічаць падчас дзвюх сусветных войн, у савецкія часы і ў незалежнай Літве. Установу закрылі толькі ў 2019-м.

Калядныя інсталяцыі ў былой Лукішкскай турме, 20 снежня 2019 года. Фота: АР

На сёння ва ўнутранай частцы турмы збольшага захаваны арыгінальны інтэр'ер, там ладзяцца экскурсіі, часам бываюць мастацкія інсталяцыі. А вось на тэрыторыі турмы пад адкрытым небам цяпер праводзяць канцэрты і фестывалі, паказваюць фільмы, у былую турму нават запрашалі на святкаванне Новага года — 2024. У атмасферным комплексе часта здымаюць кіно — да прыкладу, Лукішкская турма засвяцілася ў чацвёртым сезоне серыяла «Дзіўныя рэчы» ад «Нэтфлікс».

У японскім горадзе Нара, ля аднайменнага старога парка, знаходзіцца старая турма з чырвонай цэглы, адкрытая ў 1908 годзе. Пасля Другой сусветнай тут пачалі размяшчаць малалетніх асуджаных, а ў 2017-м закрылі турму праз узрост будынка.

Крыніца: скрын з youtube.com

У тым жа годзе комплекс быў прызнаны культурнай каштоўнасцю нацыянальнага ўзроўню, але, выглядае, асабліва не выкарыстоўваўся. Аднак цяпер у былой турме збіраюцца адкрыць люксавы гатэль на 48 нумароў, пачатак яго працы запланаваны на вясну 2026-га. Абяцаюць захаваць некаторыя элементы турэмнага стылю — напрыклад, асаблівую канструкцыю вокнаў, якая перашкаджае збегчы праз іх. У дадатак да гатэля на месцы былой турмы плануюць зладзіць музей.

Бывае, што гатэлі ладзяць і ў больш старых турэмных будынках. Так здарылася ў англійскім гарадку Бодмін, дзе жыве каля 13 тысяч чалавек, але пры гэтым ёсць люксавы буцік-гатэль. Ён месціцца ў былой турме 18-га стагоддзя.

Фота: bodminjailhotel.com
Фота: bodminjailhotel.com
Фота: bodminjailhotel.com

Колькі каштуе ноч у былой англійскай турме? За нумар на дваіх у гэтым гатэлі вам давядзецца заплаціць ад 260 еўра.

Калі ідэя такога гатэля вам спадабалася, але столькі грошаў аддаваць страшна, можаце паехаць у Любляну. У сталіцы Славеніі працуе вельмі светлы і прыгожы хостэл Celica. Пра тое, што ў гэтым месцы больш за сто гадоў знаходзілася ваенная турма, нагадваюць толькі краты на дзвярах, высокія вокны і малая плошча пакояў — іх усё яшчэ называюць камерамі. Але ж над іх інтэр'ерам працавалі мастакі з розных краін.

Фота: hostelcelica.com
Фота: hostelcelica.com

Ложак у хостэле каштуе ад 22,5 еўра за ноч. Даступныя дзве кавярні, бар і рэстаран, а таксама летні сад.

Пытанне, што рабіць з былымі турмамі, вельмі важнае для Нідэрландаў, бо там паніжаецца ўзровень злачыннасці, і адпаведна, неабходнасць у такіх установах. Згадаем турму Koepelgevangenis, што месціцца ў горадзе Харлем. Яе пабудавалі ў 1886 годзе, у камерах гэтай турмы трымалі нацысцкіх злачынцаў і калабарантаў часоў Другой сусветнай. У 21-м стагоддзі тут месцілася жаночая турма, але ў 2016-м апошняя зняволеная пакінула сцены Koepelgevangenis.

Афганская ўцякачка ў будынку турмы Koepelgevangenis. Фота: AP Photo / Muhammed Muheisen, File

З 2018-га будынак выкарыстоўваюць як прастору для мерапрыемстваў. Таксама ў ім часова размяшчалі ўцекачоў і мігрантаў: спачатку, у 2010-я, гэта былі грамадзяне краін Усходу, а ў сакавіку 2022-га ў былой турме пасяліліся 370 украінцаў. На трэцім паверсе будынка цяпер можна арандаваць памяшканні пад офісы. Гэтай магчымасцю скарыстаўся і адзін з лідараў сусветнага электроннага гандлю Amazon.

У чэшскім Брно ёсць ажно два старыя турэмныя будынкі. У адным з іх, на вуліцы Братыслаўскай, турма месцілася з 1784 да 1956 гадоў. Далей, да 2006-га, тут знаходзіўся рэгіянальны архіў, у 90-я у былой турме працавала і чэшская паліцыя, а цяпер будынак спрабуюць абнавіць. Тут прапануюць ладзіць майстар-класы, выставы, канцэрты і спектаклі, можна арганізаваць кіназдымкі. Але, магчыма, самае арыгінальнае — гэта царкоўная служба ў былой турме.

Фота: ticbrno.cz

Нарэшце, часам былыя турмы зносяць. Так адбылося, напрыклад, з турмой Карабанчэль у аднайменным мадрыдскім прыгарадзе, якую пабудавалі ў пачатку 1940-х тамтэйшыя палітвязні. Установа прапрацавала да 1998 года і лічылася адной з найбуйнейшых у Еўропе, тут трымалі багата палітвязняў і каралі людзей смерцю. Пасля закрыцця будынак струхлеў, яго засялілі сквотэры, а на сценах Карабанчэль з'явілася багата графіці.

Будынак турмы Карабанчэль у пачатку нулявых. Фота: commons.wikimedia.org

Былі розныя ідэі, што рабіць з комплексам: зладзіць там цэнтр гістарычнай памяці, знесці турму і пабудаваць на яе месцы нерухомасць (збольшага камерцыйную), бальніцу, дзяржаўныя ўстановы. Шмат мясцовых жыхароў пратэставала супраць зносу, турму прапаноўвалі захаваць і аднавіць як мемарыял ахвярам рэжыма Франка. Але гэтую прапанову не пачулі, і на сёння будынка турмы Карабанчэль больш не існуе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Святло ноччу, холад, правакацыі. Як пасля вайны сядзелі вязні на Валадарцы

«Выглядала, нібы яе набылі ў краме». Былы палітвязень расказаў пра гульню-настолку, створаную Пальчысам, сустрэчы за кратамі з вядомымі людзьмі і турэмных катоў — прыемных і не вельмі

Як Якуб Колас сядзеў на «Валадарцы» за несанкцыянаваны сход

Каментары2

  • Архітэктар
    30.01.2024
    Зрабіць “гатэль” для лукашыстаў
  • даведка
    30.01.2024
    Идеально вписался бы в интерьеры здания володарской тюрьмы санаторий «Президент» или «Председатель ВНС».

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →