У Аўстраліі знялі, як самец каалы плача над памерлай сяброўкай ВІДЭА

Кранальнае відэа апублікавала аўстралійская служба выратавання Koala Rescue. У дабрачыннай арганізацыі расказалі, што атрымалі званок ад відавочцы развітання двух жывёлін, заўважанага ім у даліне Карамандэл.

26.02.2024 / 18:05

Ратавальнікі, які прыехаў на месца, выявілі памерлую дарослую каалу-самку і дарослага каалу-самца.

«Заўсёды цяжка прысутнічаць пры выяўленні памерлай каалы, але яшчэ больш жахліва было бачыць, як каала-самец трымае і абдымае мёртвую сяброўку.

Ратавальнікі рэдка назіраюць такія паводзіны. Гэта пацвярджае, што каалы — чулыя і клапатлівыя жывёлы.

Наш супрацоўнік падабраў абедзвюх каал. Пераканаўшыся, што самец у парадку, ён адпусціў яго на волю», — паведамілі ў арганізацыі.

Чытайце таксама:

Каалы ў Аўстраліі аказаліся на мяжы знікнення. Вінаватыя пажары і высяканне лясоў

У лесе пад Віцебскам знайшлі кінутых медзведзянятаў

Беларускую Чырвоную кнігу збіраюцца падкараціць

Nashaniva.com