Стаў вядомы змест «аперацыі №4» з плана «Перамога». Ажыццявіць яе больш не атрымаецца

«Байпол» заявіў, што выкарыстанне экранаў па ўсёй Беларусі для трансляцыі звароту Святланы Ціханоўскай было часткай плана «Перамога». Цяпер такая магчымасць страчаная.

27.02.2024 / 15:01

Трансляцыя звароту ў мінскім метро 

«Аперацыя №4 гэтага плана прадугледжвала запуск звароту Ціханоўскай па ўсіх тэлеканалах Беларусі са словамі: «План запушчаны! Беларусы, выходзьце на вуліцы, выконвайце інструкцыі, пачалася рэвалюцыя!»

Цяпер «Байпол» звярнуўся да Святланы Ціханоўскай з просьбай правесці праверку і пакараць вінаватых у тым, што шчылінай з доступам да публічных экранаў скарысталіся не так, як планавалася.

Нагадаем, 24 лютага «Белпол» запусціў на больш чым 2000 экранах па ўсёй Беларусі трансляцыю відэзварота Ціханоўскай з нагоды гадавіны вайны і адзінага дня галасавання.

Чытайце таксама:

Дырэктар рэкламнай кампаніі, на чыіх экранах паказалі Ціханоўскую, расказаў сваю версію падзей

«Ніхто з датычных не знаходзіцца ў Беларусі». У «Белполе» расказалі пра трансляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах

Затрымалі супрацоўнікаў кампаніі, што абслугоўвае экраны, на якіх паказалі зварот Ціханоўскай

На рэкламных экранах па ўсёй Беларусі паказалі зварот Святланы Ціханоўскай

Nashaniva.com