«Ніхто з датычных не знаходзіцца ў Беларусі». У «Белполе» расказалі пра трансляцыю выступу Ціханоўскай на маніторах
У суботу, 24 лютага, на экранах гандлёвых цэнтраў, магазінаў і грамадскага транспарту зʼявіўся відэазварот Святланы Ціханоўскай да беларусаў. Адказнасць за правядзенне акцыі ўзяла на сябе абʼяднанне былых сілавікоў «Белпол». На наступны дзень стала вядома аб затрыманні чатырох супрацоўнікаў кампаніі «Легіён-104», гэтая фірма займаецца трансляцыяй мэдыякантэнту і рэкламы на інтэрактыўных экранах і абслугоўвае іх. Ці маюць затрыманыя адносіны да акцыі, «Люстэрка» спытала ў прадстаўніка «Белпола» Уладзіміра Жыгара.
— Затрыманыя супрацоўнікі кампаніі «Легіён-104» да ўзлому экранаў ніякага дачынення не маюць. Ніхто з датычных да правядзення акцыі не знаходзіцца ў Беларусі. Што ўласна і пацвярджаецца, бо людзей затрымалі нібыта проста за пратэсты — заявіў Уладзімір Жыгар.
Ён лічыць, што супрацоўнікаў «Легіёна-104» затрымалі для таго, каб сілавікі «маглі даць справаздачу» перад сваім кіраўніцтвам аб паспяховым раскрыцці справы.
— Сілавыя органы баяцца пакарання, — кажа прадстаўнік абʼяднання. — З-за страху перад сваім начальствам яны сістэматычна «ўпарваюць» яму дэзынфармацыю аб злоўленых «экстрэмістах», толькі каб абараніць сябе.
Пры гэтым падрабязнасці арганізацыі акцыі ў «Белполе» не выдаюць. Паводле слоў Уладзіміра Жыгара, зварот Святланы Ціханоўскай 24 лютага быў паказаны больш як на 2000 рэкламных экранаў у магазінах па ўсёй Беларусі і сталічным метро.
У сярэднім паказ працягваўся каля дзвюх гадзін, да моманту, пакуль адміністратарам не ўдалося выключыць трансляцыю.
Прадстаўнік «Белпола» кажа, што акцыя 24 лютага прайшла паспяхова, нягледзячы на затрыманні недатычных людзей:
— Кожны грамадзянін Беларусі ўбачыў нашы нацыянальныя сімвалы і Святлану Ціханоўскую. Гэта натхніла людзей. Нават праз 3,5 гады пасля выбараў барацьба за свабоду Беларусі працягваецца.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Чем от лукашистов отличаетесь, а? Что там мярзоцце, што там.