Прыдыбайла: Пратасевічу трэба сказаць «дзякуй» беларускай дзяржаве, што ён не паўтарыў лёс Навальнага
Супрацоўнік Russia Today Канстанцін Прыдыбайла расказаў, што перапісваўся з Пратасевічам. І што цяпер таго выкарыстоўваюць як інструмент прапаганды.
27.02.2024 / 16:27
Канстанцін Прыдыбайла. Скрын відэа БТ
Пра памілаванага Рамана Пратасевіча прапагандыст гаварыў у праграме «Скажінемолчі» на БТ.
«Я некалі казаў, што жадаў яму смерці. У тыя падзеі ён быў ворагам — вораг пераможаны. (…)
Яму трэба сказаць «дзякуй» Беларусі і беларускай дзяржаве, што ён не паўтарыў умоўна лёс Навальнага. Лёгка магло б здарыцца, яго плакаты віселі б так і далей у аэрапортах, пасля заветрыліся б і іх бы памянялі на чужыя іншыя».
Прыдыбайла разважае, што Раману цяжка будзе знайсці працу ў Беларусі, бо ўсе яго ведаюць.
Пасля прапагандыст вырашыў прадэманстраваць сваю міласэрнасць:
«Супернік пераможаны, дабіваць яго, напэўна, не мае сэнсу. І што яшчэ важна, што вельмі балюча б'е па іх — ён цяпер інструмент па сутнасці нашай з вамі прапаганды. І ён гэта ўсведамляе. Таму я зла яму абсалютна цяпер не жадаю. Я старонку перагарнуў. І калі ён яе перагарнуў — мяркуючы па тым, што мы часам у тэлеграме перапісваемся, ён там стрым вёў свой, я яму напісаў, што малайчына, давай расказвай далей: ён там быў унутры.
Яго сябры так і засталіся ворагамі, якім я жадаю, каб яны здохлі».
Чытайце таксама:
Прапагандыст Прыдыбайла прызнаўся, што баіцца сыходу Пуціна і Лукашэнкі
Пратасевіч: Я лічу, што мне пашанцавала. Я выбудаваў правільную тактыку