Якія гістарычныя дакументы пра Украіну Пуцін паказаў Карлсану

Паводле яго, «Маларосія» некалькі разоў прасілася «пад руку» Масквы ў XVII стагоддзі, як вынікае з лістоў гетмана Войска Запарожскага Багдана Хмяльніцкага цару Аляксею Міхайлавічу.

28.02.2024 / 10:09

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Копіі гэтых гістарычных дакументаў былі перададзеныя Уладзімірам Пуціным падчас інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану, ТАСС азнаёміўся з іх поўным тэкстам.

Дакументы прадстаўляюць сабой у асноўным пасланні Багдана Хмяльніцкага цару Аляксею Міхайлавічу, ёсць таксама адзін зварот Хмяльніцкага да польскага караля Яна Казіміра.

Так, у лісце да маскоўскага цара ад 8 чэрвеня 1648 года гетман паведамляе аб перамогах свайго войска над войскам Рэчы Паспалітай на Жоўтых Водах і пад Корсунем. Таксама ён піша пра смерць польскага караля Уладзіслава IV Вазы і пра тое, што казакі мараць аб здабыцці для іх зямлі такога праваслаўнага самадзержца, як цар Аляксей Міхайлавіч. Пры гэтым Хмяльніцкі паведамляе пра гатоўнасць Войска Запарожскага выступіць на баку царскай арміі ў выпадку вайны Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай.

8 лютага 1649 года Хмяльніцкі піша Аляксею Міхайлавічу новы ліст, у якім паведамляе, што ўжо двойчы пасылаў у Маскву лісты з ганцамі, аднак адказу не атрымаў.

 Ён піша, што ў гэтых пасланнях прасіў цара пачаць ваенныя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай надыходам ад Смаленска, каб тыя больш не мелі ўлады над хрысціянамі і «не пралівалі крыві нашай».

Сам Хмяльніцкі са сваёй арміяй нанёс бы адначасовы ўдар з Падняпроўя, каб — проста звяртаецца ён да цара — «ваша царская Вялікасць быў над намі гасударом і царом праваслаўным, а не іншаверцы».

Чытайце таксама:

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

Пуцін зблытаў Шушкевіча з Шухевічам

«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна

Пуцін у інтэрв'ю Карлсану абвінаваціў Кіеў і Захад у пачатку цяперашняй вайны ва Украіне

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Nashaniva.com