Вайна1111

«Мы адвялі войскі ад Мінска». Нечаканая агаворка Пуціна

У інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану Уладзімір Пуцін замест Кіева раптам стаў казаць пра Мінск.

Скрыншот інтэрв'ю з сайта Крамля

Пуцін зрабіў агаворку, калі расказваў, што Расія яшчэ не дасягнула сваіх мэтаў ва Украіне.

@nnmediareport Путин: «Надо отвести войска от Минска» #новости #россия2024 #сша #интервью ♬ Funny Song - Funny Song Studio & Sounds Reel

«Мае калегі ў Францыі і Германіі казалі: «Як ты сабе ўяўляеш, як яны будуць падпісваць дамову: з пісталетам, прыстаўленым да скроні? Трэба адвесці войскі ад Мінска». Кажу: добра. Мы адвялі войскі ад Мінска.

Як толькі мы… Вой, выбачайце, ад Кіева — як толькі мы адвялі войскі ад Кіева, адразу ж нашы ўкраінскія перагаворшчыкі выкінулі ў памыйніцу ўсе нашы дамоўленасці, дасягнутыя ў Стамбуле, і падрыхтаваліся да працяглага ўзброенага супрацьстаяння пры дапамозе Злучаных Штатаў і іх сатэлітаў у Еўропе».

Гэта не адзіная агаворка, якая была ў гутарцы. Расказваючы пра падзеі Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Украіны Пуцін зблытаў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча з кіраўніком Украінскай паўстанцкай арміі Раманам Шухевічам.

Каментары11

  • Досыць
    09.02.2024
    Хопіць ужо посціць трызненне гэтага крамлёўскага х*ла.
  • Шаўкат
    09.02.2024
    Нудная размова з самага пачатку, з якой зразумела, што гэта звычайная імперыялістычная вайна за тэрыторыі, іх перараздзел. У Расеі няма чаго дзяліць больш і яны рушылі на захад,
  • Азов
    09.02.2024
    Не адвялi, а добра атрымалi па кац***скаму нахабнаму лычу!

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць