Каля Лондана выпадкова знайшлі руіны старажытнага горада

У Вялікабрытаніі рабочыя падчас пракладкі тунэляў пад нацыянальнай галерэяй Лондана выявілі руіны старажытнага саксонскага горада Лундэнвіка, які існаваў у VII стагоддзі. Як аказалася, гэта паселішча было нашмат большым, чым меркавалі гісторыкі, паведамляе сайт універсітэцкага каледжа Лондана.

02.03.2024 / 16:26

Фота: ucl.ac.uk

«Выяўленыя намі доказы дазваляюць выказаць здагадку, што гарадскі цэнтр Лундэнвіка распаўсюджваецца далей на захад, чым першапачаткова меркавалася», — адзначыў кіраўнік раскопак археолаг Стывен Уайт.

Паведамляецца, што археолагі выявілі тут мноства слядоў чалавечай дзейнасці, уключаючы ачаг, слупы, калы, равы і насыпы. Радыевугляроднае датаванне засведчыла, што ўзрост знаходак датуецца паміж 659 і 774 гадамі.

Да Лундэнвіка на гэтым месцы знаходзіўся абнесены сцяной рымскі горад Ландыніум. У V стагоддзі яго закінулі, аднак у наступныя стагоддзі саксы заснавалі тут новае паселішча з гандлёвай плошчай і набярэжнай.

Чытайце таксама:

У Даніі знайшлі залаты пярсцёнак, якому паўтары тысячы гадоў

Знаходкі леташніх археалагічных раскопак на Менцы дадаюць Мінску ўзросту

Вялізныя могілкі каменнага веку каля палярнага круга здзівілі археолагаў

Nashaniva.com