Гітанас Наўседа зноў выступіў за аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выступіў за ўвядзенне аднолькавых абмежаванняў для грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з праўленнем Сейма Літвы, паведамляе LRT.
04.03.2024 / 20:51
Гітанас Наўседа. Фота: AP Photo / Omar Havana
Наўседа нагадаў, што з самага пачатку быў за ўраўнаванне абмежаванняў для беларусаў і расейцаў.
«Я з самага пачатку казаў, што спроба аддзяліць два рэжымы — Беларусь і Расію — адзін ад аднаго можа прывесці да непрыемнасцяў. Сёння мы бачым, што гэта так», — адзначыў ён.
Наўседа заклікаў рэагаваць на выпадкі, калі беларусы не праяўляюць лаяльнасць да Літвы.
«У нас ёсць розныя прыклады, калі беларускія грамадзяне, якія пасяліліся тут, на жаль, не праяўляюць вялікай лаяльнасці да Літоўскай Рэспублікі, на гэта неабходна рэагаваць», — адзначыў прэзідэнт Літвы.
Вясной 2023 года літоўскі Сейм адмовіўся ўводзіць аднолькавыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў. Наўседа тады наклаў вета на закон, аднак парламент яго пераадолеў.
Чытайце таксама: