Трамп мае ўжо 273 галасы на праймерыз, супраць 43 у Хэйлі. Але ўсё можа вырашыцца ўжо наступнай ноччу
45-ы прэзідэнт ЗША перамагае на кокусах у Паўночнай Дакоце.
05.03.2024 / 08:55
Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki, AP
Экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лідзіруе на кокусах Рэспубліканскай партыі ў штаце Паўночная Дакота, атрымоўваючы галасы 29 дэлегатаў.
Пасля апрацоўкі больш за 95% бюлетэняў за Трампа прагаласавалі у Паўночнай Дакоце 1632 чалавекі (84,6% галасоў). Яго адзіная канкурэнтка Нікі Хэйлі набрала 273 галасы (14,1%), паведамляе NYT са спасылкай на папярэднія вынікі галасавання.
Для афіцыйнай намінацыі на выбары 2024 года ад Рэспубліканскай партыі трэба сабраць 1215 галасоў.
Трамп перамог на праймерыз і кокусах у Айве (20 дэлегатаў), Нью-Гемпшыры (13), Невадзе (26), Вірджынскіх выспах (4), вотчыне Нікі Хэйлі Паўднёвай Караліне (47), Мічыгане (51), Айдаха (32), Місуры (51), Паўночная Дакота (29).
Нікі Хэйлі перамагла толькі ўчора ў сталіцы ЗША Вашынгтоне і сталічнай акрузе (19 дэлегатаў), у Аёве яна ўзяла восем галасоў, у Нью-Гемпшыры — 9, у Паўднёвай Караліне — 3, Мічыгане — 4.
Сёння ноччу пройдзе «супераўторак» — праймерыз адразу ў 15 штатах: Аклахома, Алабама, Аляска, Арканзас, Вермонт, Віржынія, Каларада, Каліфорнія, Масачусэтс, Мінесота, Мэйн, Паўночная Караліна, Тэнісі, Тэхас, Юта, дзе будзе разыгрывацца адразу адразу 865 дэлегатаў, прычым Каліфорнія дае 169 галасоў, Тэхас — 162, Паўночная Караліна — 75.
Тэарэтычна Трамп можа ўзяць усе галасы, тады ў яго максімальна будзе 1138 галасоў, не будзе хапаць да запаветнай лічбы ўсяго 77 галасоў, але ўсё ўжо будзе ясна.
19 сакавіка праймерыз пройдуць у пяці штатах (349 галасоў), у тым ліку ў Фларыдзе, якая дае 25 галасоў, 2 красавіка таксама ў пяці іншых штатах (195 галасоў) уключна з штатам і горадам Нью-Ёрк. Апошнія праймерыз у рэспубліканцаў адбудуцца 4 чэрвеня ў чатырох штатах (91 голас).
Учора Вярхоўны суд афіцыйны дазволіў Трампу балатавацца і забараніў штатам выкрэсліваць яго з бюлетэняў.
Калі Трамп выйграе ў лістападзе прэзідэнцкія выбары, ён стане другім у гісторыі ЗША прэзідэнтам, які займаў пасаду двойчы з перапынкам на чатыры гады. У канцы ХІХ стагоддзя такім быў Гровер Кліўленд (1885—1889, 1893—1897).
Чытайце таксама:
Трамп нанёс вырашальны ўдар у Нью-Гэмпшыры. Але Нікі Хэйлі абяцае не здавацца