Свет1111

Трамп нанёс вырашальны ўдар у Нью-Гэмпшыры. Але Нікі Хэйлі абяцае не здавацца

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп перамагае на рэспубліканскіх праймерыз у штаце Нью-Гэмпшыр, набіраючы больш за 54% галасоў.

Фота: Matt Rourke / AP

Такім чынам, Трамп атрымлівае не менш за 11 галасоў рэспубліканскіх дэлегатаў, а ягоная суперніца Нікі Хэйлі — не менш за шэсць. Усяго ў рэспубліканцаў 22 дэлегаты ў Нью-Гэмпшыры, піша Бі-бі-сі.

Чакалася, што агулам у галасаванні возьме ўдзел больш за 300 тысяч чалавек.

Канчатковыя вынікі, у тым ліку звесткі па яўцы, стануць вядомыя пазней.

Нікі Хэйлі падчас выступу перад прыхільнікамі павіншавала Дональда Трампа з перамогай, сказаўшы: «Ён заслужыў яе, і я хачу гэта прызнаць».

Пры гэтым яна заявіла пра намер працягваць барацьбу.

«Нью-Гэмпшыр — першы, але не апошні. Гэтая гонка яшчэ далёкая ад завяршэння. Наперадзе дзясяткі штатаў».

Хэйлі з усмешкай адзначыла, што наступны этап пройдзе ў яе родным штаце Паўднёвая Караліна, дзе яна два тэрміны займала пасаду губернатаркі.

Дональд Трамп размясціў некалькі пастоў у сваёй сацсетцы Truth Social, у якіх назваў Нікі Хэйлі «адарванай ад рэальнасці» і заявіў пра сваю перамогу.

«Хэйлі сказала, што павінна перамагчы ў Нью-Гэмпшыры. ЯНА НЕ ПЕРАМАГЛА!!!»— напісаў ён.

Пасля гэтага Трамп выступіў перад прыхільнікамі ў горадзе Нашуа і заявіў, што ў Нікі Хэйлі «была вельмі дрэнная ноч», але яна «ўсё яшчэ ходзіць вакол і робіць пераможныя колы, нягледзячы на пройгрыш».

«Яна зрабіла выгляд, што выйграла Аёву», — сказаў ён. — Я азірнуўся і спытаў: хіба яна не заняла трэцяе месца?»

Трамп таксама абрынуўся на дзейнага прэзідэнта Джо Байдэна, заявіўшы, што той нібыта не можа скласці два сказы або самастойна сысці са сцэны.

«Калі мы не пераможам, гэтай краіне канец», — заявіў ён.

Прадстаўнікі кампаніі Байдэна, каментуючы вынікі праймерыз, заявілі, што рух MAGA (Make America Great Again — Зробім Амерыку вялікай — слоган кампаніі Трампа) завяршыў захоп Рэспубліканскай партыі».

«Трамп прапануе амерыканцам той жа самы экстрэмальны парадак дня, які каштаваў рэспубліканцам выбараў за выбарамі: абяцае падарваць амерыканскую дэмакратыю, узнагародзіць багатых за кошт сярэдняга класа і забараніць аборты ва ўсёй краіне», — гаворыцца ў заяве.

Трамп наносіць вырашальны ўдар у Нью-Гэмпшыры

Энтані Зуркер, карэспандэнт Бі-бі-сі ў Паўночнай Амерыцы:

Перамога Дональда Трампа ў Нью-Гэмпшыры азначае, што гонка за прэзідэнцкую намінацыю ў Рэспубліканскай партыі блізкая да завяршэння — нават калі яго адзіная суперніца, што засталася, Нікі Хэйлі пакуль не гатовая саступіць.

Былы прэзідэнт ужо перамог у Аёве з вялікім адрывам, і найбліжэйшыя штаты ў календары рэспубліканскіх праймерыз схіляюцца ў яго бок мацней, чым Нью-Гэмпшыр. Марш Трампа да намінацыі неўзабаве ператворыцца ў бег.

Ці падабаецца гэта амерыканскім выбаршчыкам, ці не (а апытанні паказваюць, што ў асноўным не), але ЗША толькі што зрабілі яшчэ адзін вялікі крок да матча-рэваншу паміж Трампам і Байдэнам у лістападзе.

Каментары11

  • Прадказальна
    24.01.2024
    Трамп кіне Украіну, табе гэта падабаецца троль?
  • Ів
    24.01.2024
    Прадказальна , палітыка ў дэмакратыях працуе па іншаму.
    Менавіта Трамп увёў санкцыі супраць расейскіх газаправодаў у Еўропу.
    Санкцыі гэтыя зняў Байдэн, калі быў выбраны прэзідэнтам.
    Падтрымка Украіны залежыць ад выбаршчыкаў ЗША. Адзінаасобна ніякі прэзідэнт яе не спыніць, ьо Кангрэс ЗША пераважна падтрымлівае прадстаўленне дапамогі.
  • Жорж
    24.01.2024
    Малайчына, Трамп! Чакаем. На яго адна надзея.
    А ідыёты, якія за 4 года так і не зразумелі, хто такі Байдэн, няхай пішуць і далей. Іх ужо не пераканаць.

    А Блог Нашаніва, які даўно зрабіў стаўку на дэмпартыю і палівае брудам Трампа, няхай рыхтуецца да таго, што фінансаваць "газэту" будуць чытачы)))

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру1

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →