Трыбуна пад Лукашэнкам згніла
Мабільнаму трыбуннаму комплексу на праспекце Машэрава неабходны тэрміновы рамонт. Тэндар на рамонт канструкцый трыбуны на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і канʼюнктуры цэн размясціла УП «Мінскрэклама», заўважыў reform.by.
05.03.2024 / 12:37
Парад у Менску, 9 мая 2020 года. Фота: president.gov.by
Гутарка ідзе пра канструкцыю трыбуны каля стэлы «Мінск — горад-герой» на праспекце Машэрава, на якой Аляксандр Лукашэнка прымае парады. Парады не праводзілі з 2020 года. Сёлета яго запланавалі на 3 ліпеня.
Праверка выявіла суцэльную карозію элементаў пакрыцця ніш, карозію анкерных нітаў, металічных апорных пласцін, сколы, расколіны, разбурэнне бетонных сценак ніш, тратуарных камянёў. У нішах сабралася смецце. Таксама зафіксавана адхіленне ад праектнага становішча, выпучванне сценак ніш з бардзюрнага каменя.
Прапануецца адрамантаваць нішы так, каб туды не пападалі атмасферныя ападкі і смецце, забяспечыўшы павярхоўны водаадвод і/ці дамагчыся герметычнасці канструкцыі.
Кошт работ не пазначаны, але вядома, што ў 2017 годзе з гарадскога бюджэту на рэканструкцыю мабільнага трыбуннага комплексу на праспекце Машэрава было патрачана амаль 118 тысяч беларускіх рублёў.
Чытайце таксама:
Твар канала ГУБАЗіКа Таццяна Трацяк стала вядучай ток-шоу АНТ
Марзалюк расказаў пра «беларускае народаўладдзе» калумбійцам
«Талантище! И поет красиво». Ботаў мабілізавалі на падтрымку нявесткі Лукашэнкі