Грамадства11

Марзалюк расказаў пра «беларускае народаўладдзе» калумбійцам

Прызначаны днямі ўжо на трэці тэрмін дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк паўдзельнічаў у круглым стале «Дэмакратычныя асаблівасці Усебеларускага народнага сходу: гістарычныя перспектывы. Каментары з Лацінскай Амерыкі». У гэтым мерапрыемстве, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі, бралі ўдзел, як паведамляецца, «прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Калумбіі, сродкі масавай інфармацыі, дыпламатычны корпус».

Паводле Марзалюка, у дакладзе «Усебеларускі народны сход: вытокі і перспектывы» ён расказаў калумбійцам «пра гістарычную эвалюцыю формаў беларускага народаўладдзя, пачынаючы ад найбольш ранніх і заканчваючы такой важнай, як Усебеларускі народны сход».

Ён выказаў упэўненасць, што прадстаўнікам паўднёваамерыканскай краіны гэта ўсё вельмі цікава, бо 

«калі мы гаворым пра Лацінскую Амерыку ў цэлым як пра цывілізацыйны рэгіён, то для яго якраз характэрныя пэўныя рэчы, дзе яны і мы тыпалагічна супадаем».

Бо там, як і ў лукашэнкаўскай Беларусі, маўляў, найперш рупяцца пра «сацыяльную справядлівасць». Галоўнае ж — што

«па шэрагу парадыгмаў развіцця, у тым ліку і сацыяльнай перспектыве, лацінаамерыканцы выразна сябе супрацьпастаўляюць тым жа Злучаным Штатам Амерыкі з іх апалогіяй індывідуалізму. Для Лацінскай Амерыкі больш характэрныя салідарызм, апеляцыя да калектыўнага пачатку».

Чытайце таксама:

Служакі Лукашэнкі — каго пасадзілі ў новы парламент

Марзалюк апраўдваецца за эмоцыі падчас выступу Лукашэнкі: Вы паглядзіце, калі ў мяне сляза навярнулася!

Марзалюк пахваліўся, як ударыў апанента за абразу Лукашэнкі: «Ён метра паўтара ці два ляцеў!»

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    05.03.2024
    Да беларускай гістарычнай формы народаўладдзя найбольш блізкая тая што на Гаіці, бо і тая і другая паўсталі ў выніку пераможных рэвалюцый рабоў

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся8

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся8

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць