У Наваполацку мужчыну арыштавалі за лайк пад інтэрв'ю Жырыноўскага

Суд у Наваполацку арыштаваў мясцовага жыхара Валерыя Максіменку на 10 сутак па артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (частка 2 артыкула 19.11 КаАП). Пастанову суда заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!» Пасяджэнне адбылося 12 лютага, судзіла мужчыну Зінаіда Балаболава.

05.03.2024 / 21:25

Падставай для арышту Максіменкі стаў лайк у «Аднакласніках» пад інтэрв'ю памерлага ў 2022 годзе былога кіраўніка расійскай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзіміра Жырыноўскага тэлеканалу «Белсат», запісанага больш за 10 гадоў таму.

Акрамя таго, Максіменка быў падпісаны на «Хартыю-97».

@nashanivanews У Наваполацку мужчыну арыштавалі за лайк пад інтэрв'ю Жырыноўскага #беларусь #беларускітыкток #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларуси #жириновский #милициябеларуси #новополоцк #полоцк ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

Чытайце таксама:

Прайшоў новы суд над Аляксеем Раманавым

У Гродне затрымалі Ігара Чудзілоўскага

Галоўную бухгалтарку з Магілёва затрымалі нібыта за 800 негатыўных каментароў

Nashaniva.com