У Мінску сёлета абяцаюць замяніць асфальт ва ўсіх дварах
З фрэзераваннем і заменай пакрыцця будзе выканана 60 % ад агульнага аб'ёму аднаўлення дваровых праездаў, астатнія 40% складзе ямачны рамонт, расказала гендырэктар аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.
06.03.2024 / 11:15
Па ўсіх раёнах складзеныя графікі вытворчасці работ, згодна з якімі ліквідаваць крытычную ямачнасць на дваровых праездах неабходна да 1 чэрвеня, а выканаць замену пакрыцця — да 1 верасня, — цытуюць Марыну Тоўсцік Мінск-Навіны.
Чытайце таксама:
У Мінску адкрыюць школу з асіметрычнымі вокнамі
«Хочам нарэшце пажыць па-людску». Як выжываюць у райцэнтры за 90 кіламетраў ад Мінска